Партыя БНФ » Зьняволены старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “У СІЗА КДБ паветра няма наагул” – адвакат будзе хадайнічаць, каб палітыка не вярталі ў СІЗА КДБ са шпіталя
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зьняволены старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “У СІЗА КДБ паветра няма наагул” – адвакат будзе хадайнічаць, каб палітыка не вярталі ў СІЗА КДБ са шпіталя

Дададзена 08.07.2021 7:40:07 | 511 праглядаў

6 ліпеня адвакат Інэса Аленская наведала палітыка Рыгора Кастусёва ў шпітальнай камэры ў СІЗА-1, куды старшыню Партыі БНФ тэрмінова перавялі з СІЗА КДБ 2 ліпеня.

kastusiouРыгор Кастусёў праз абаронцу перадаў інфармацыю пра тое, чаму трапіў у шпіталь. Дыягназ невядомы ні самому хвораму, ні ягонай сям’і, ні адвакату. Палітык кажа пра праблемы з сэрцам, ацёкі і зблытаную сьвядомасьць.

«Цяпер ён сябе адчувае лепш. Сказаў, што нарэшце надыхаўся паветрам з моманту затрыманьня, таму што ў СІЗА КДБ паветра няма наогул, там ён задыхаўся, як рыба», — паведаміла Аленская агенцтву БелаПАН.

Кастусёў расказаў адвакату, што пастаянная сьпякота ў камэры паслужыла прычынай сардэчнага прыступу. Ён адпраўляў сваёй абаронцы тры лісты пра пагаршэньне здароўя, але адвакатка ніводнага не атрымала.

«Гарачыня і духата ў камэры стала такая, што ўсе мокла. З вэнтыляцыі — толькі маленькае акенца пад стольлю. Пігулка, якая выдавалася Рыгору Андрэевічу лекарам для прыёму раніцай, за ноч проста рассыпалася ад вільгаці. На падлозе — балота, коўдры мокрыя, на сьценах кандэнсат. Ён ня мог спаць, кожную ноч рабілася дрэнна. Уставаў, абліваўся вадой і толькі тады сэрца трошкі супакойвалася. Кожны дзень вельмі чакаў шпацыру, які быў гадзіну-паўтары, каб хаця б падыхаць паветрам», — паведаміла Аленская.

У перадачы вэнтылятараў адміністрацыя СІЗА КДБ зьняволеным у гэтай камэры адмаўляла ў адказ на заявы, якія рэгулярна падаваў Віктар Бабарыка, якія сядзеў разам з Кастусёвым. Старшыня БНФ таксама падаваў заявы з просьбай дазволіць атрымаць ад сваякоў вэнтылятар і тэлевізар, але таксама атрымліваў адмову.

Ад духаты ў Рыгора Кастусёва падымаўся ціск, было кепска з сэрцам, моцна ацякалі ногі. Лекар даваў лекі, але 30 чэрвеня ацёкі наогул перасталі спадаць, і Рыгору Кастусёву зрабілі ЭКГ. Паводле Інэсы Аленскай, пацыенту не паведамілі пра вынікі дасьледаваньня.

Ноччу з 30 чэрвеня на 1 ліпеня палітык пачаў задыхацца і ня мог спаць. 2 ліпеня да Кастусёва прыйшоў сьледчы, спытаўся пра яго здароўе, убачыў страшныя ацёкі, і ў той самы дзень Кастусёва даставілі ў мэдычную ўстанову для абсьледаваньня сэрца. Пасьля гэтай працэдуры палітык быў шпіталізаваны ў рэспубліканскі шпіталь у СІЗА-1 на лячэньне, дзе ён да цяперашняга часу ўтрымліваецца ў камэры шпітальнага тыпу.

Адвакатка паведаміла, што пагаршэньне здароўя ў палітыка пачалося яшчэ ў красавіку. 17 начэй з моманту затрыманьня ён быў вымушаны спаць на падлозе. Для Кастусёва, які прыбыў чацьвёртым у камэру на тры чалавекі, ложка не знайшлося, пры гэтым адміністрацыя забараняла зьняволеным мяняцца месцамі. У выніку Кастусёў прастудзіўся.

64-гадовага Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове і даставілі ў КДБ.

17 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў пра затрыманьне групы, якая плянавала замах на яго і яго дзяцей, і зьвязаў яе са спэцслужбамі ЗША.

Затрыманым Рыгору Кастусёву, Юрасю Зянковічу, Аляксандру Фядуту выстаўленыя абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ці ўтрыманьня дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ім пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Абаронца Рыгора Кастусёва будзе прасіць следства не вяртаць яго з турэмнага шпіталя ў СІЗА КДБ, паведаміла агенцыя Sputnik са спасылкай на адваката палітыка Інэсу Аленскую: “Я яго наведала ў аўторак, 6 ліпеня, і планую з ім сустрэцца яшчэ раз на наступным тыдні. Мною ўжо падрыхтаваныя дакументы, у якіх утрымліваецца просьба аб тым, каб яго, у сувязі са станам здароўя, не вярталі ў СІЗА КДБ”, – паведаміла Sputnik ў чацвер яго адвакат Інэса Аленская.

Адказваючы на ​​пытанне агенцтва пра тое, ці могуць Кастусёва пасля бальніцы перавесці на месца, якое вызвалілася пасьля прысуду Віктару Баьарыку, адвакат сказала, што падабаронны не хоча вяртацца ў “амерыканку”. “Мой падабаронны мне сказаў, што СІЗА на Валадарскага і ў “амерыканкцы” па ўмовах утрымання – гэта зямля і неба. На” валадарцы ” у яго ў камеры адкрыта акно, і ён кажа, што нарэшце ўпершыню з моманту пасля затрымання надыхаўся паветрам” , – адзначыла адвакат.

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.