Партыя БНФ » Ператрусы ў сядзібе БНФ і ў дзесятках іншых арганізацыяў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ператрусы ў сядзібе БНФ і ў дзесятках іншых арганізацыяў

Дададзена 15.07.2021 9:04:02 | 858 праглядаў

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 ліпеня падчас новай хвалі крымінальнага пераследу «трэцяга сектара» праведзеныя чарговыя ператрусы ў прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці і грамадскіх актывістаў. У тым ліку быў праведзены ператрус у офісе БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў Менску, дзе месьціцца Партыя БНФ, яе аргструктуры і аргструктуры Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Ператрусы ў сядзібе БНФ і ў дзесятках іншых арганізацыяўПаводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 ліпеня ў Менску і іншых гарадах падчас новай хвалі крымінальнага пераследу «трэцяга сектара» праведзена не менш за 30 ператрусаў, затрыманы больш за 10 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі праваабарончай супольнасці і грамадскія актывісты.

Сярод іншых затрыманы або дастаўлены на допыт былі: юрыст пазбаўленага дзяржрэгістрацыі праваабарончага цэнтра”Вясна” Уладзімір Лабковіч і яго жонка Ніна Лабковіч; сябра рады „Вясны” Валянцін Стэфановіч і старшыня праваабарончай арганізацыі Алесь Бяляцкі; журналіст і праваабаронца Сяргей Сыс; праваабаронца Алена Лапцёнак, каардынатар кампаніі праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання, Андрэй Палуда, праваабаронца Яўгенія Бабаева, затрыманы гарадзенскі праваабаронца Вясны Віктар Сазонаў; дапытаныя і адпушчаныя ў Оршы: прадстаўнік Вясны ў Оршы Алег Мацкевіч, праваабаронца і журналіст, сябра Сойму БНФ Ігар Казмерчак. Дома ў частцы фігурантаў са спісу праведзеныя ператрусы.

Паведамлялася, што некаторыя з затрыманых падазраюцца па арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Ператрусы 14 ліпеня прайшлі ў офісах Праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, грамадскай арганізацыі «Імёны», Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend, руху «За свабоду», Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC, арганізацыі «Гендарныя ініцыятывы», Беларускага Хельсінскага камітэту, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Партыі БНФ, АГП, «Тэрыторыі правоў» ПЭН-цэнтру і іншых. На наступны дзень, 15 ліпеня, хваля ператрусаў была працягнутая – прыйшлі на сядзібу Таварыства Беларускай Мовы, у грамадзкае аб’яднаньне АКТ і ў грамадскую арганізацыю “Гавары праўду”, даа старшыні арганізацыі “Грамадзянскі Форум” Маргарыты Савіцкай і да яе намесніка Ігара Нікіціна. У іх забралі ўсю тэхніку. Раніцай у Маладзечне на працы супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу “Вясны” Аляксандра Капуцкага.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.