Партыя БНФ » Ператрус у сябры Сойму Партыі БНФ Барыса Вырвіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ператрус у сябры Сойму Партыі БНФ Барыса Вырвіча

Дададзена 29.07.2021 11:02:23 | 1,014 праглядаў

Сілавікі правялі ператрус у шэф-рэдактара магілёўскага рэгіянальнага выдання 6ТV.by, сябры Сойму Партыі БНФ Барыса Вырвіча ў межах крымінальнай справы аб тэрарызме, паведамілі ў рэдакцыі 6ТV.by.

вырвічПа словах Вырвіча, у яго забралі ўсю тэхніку, пасля чаго адвезлі ў Шклоўскі міжрайаддзел КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе:

“Іх цікавілі “дэструктыўныя телеграм-каналы”, наш сайт 6ТV.by і дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў. І яшчэ патрабавалі выдаліць сайт 6ТV.by. Потым адпусцілі, сказалі, што яшчэ выклічуць”, – распавёў Барыс Вырвіч.

Трынаццатага ліпеня ў рэдакцыі выдання прайшоў ператрус, падчас якога міліцыянты забралі тэхніку. На наступны дзень галоўнага рэдактара, сябру Сойма БНФ Дзмітрыя Салаўёва выклікалі на размову ў ГУБАЗіК. Васемнаццатага ліпеня стала вядома, што частка рэдакцыі сайта з’язджае за мяжу. Галоўны рэдактар ​​ужо пакінуў краіну з-за пагрозы крымінальнага пераследу.

Шаснаццатага ліпеня з самае раніцы беларускія сілавікі прыйшлі да журналістаў з ператрусамі. Паведамленні пра гэта супрацоўнікі СМІ паспявалі пакідаць у сацыяльных сетках. Ператрусы прайшлі ў Мінску, Гомелі і Гродне.

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.