Партыя БНФ » Затрыманы ў Ваўкавыску намеснік старшыні БНФ Юры Меляшкевіч – на волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Затрыманы ў Ваўкавыску намеснік старшыні БНФ Юры Меляшкевіч – на волі

Дададзена 05.08.2021 8:20:44 | 1,906 праглядаў

4 жніўня ў Ваўкавыску быў затрыманы намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Меляшкевіч, які знаходзіўся на Гарадзеншчыне ў працоўнай паездцы.

МЕляшкевіч (2)Як паведамляюць сьведкі, машыну намесьніка старшыні Партыі БНФ спыніла мясцовае ДАІ і накіравала ў мясцовы РУУС. Падставай для затрыманьня стала налёпка з выявай беларускага гістарычнага герба “Пагоня”, якая была знойдзеная супрацоўнікамі ў багажніку аўтамабіля.

Жонка Юрыя Меляшкевіча паведаміла, што ўначы намесьнік старышні БНФ быў вызвалены, тэлефон палітыка міліцыянты забралі для правядзеньня праверкі. Юры Меляшкевіч вярнуўся ў Менск.

Вось як намеснік старшыні партыі апісвае сваё затрыманьне:

– Мяне затрымаў патруль ДАІ які заўважыў, што я неправільна ажыццяўляў паркоўку. Яны зрабілі мне заўвагу. Пытанне было знята, калі высветлілася, што знак забароны паркоўкі быў перакрыты транспартным сродкам вялікіх габарытаў. Пасля яны праверылі ў мяне наяўнасць іншых дакументаў, таксама зрабілі заўвагу наконт недахопаў, і папрасілі адкрыць багажнік. Там яны заўважыцлі налепку Пагоні, якая была размешчаная на левым баку ўнутранага багажнага адзялення. Пайшлі да сваёй машыны нешта высветляць, дзесці выслалі нейкія паперы- відаць чакалі на інструкцыі ад кіраўніцтва.”

Па словах Юрыя яго пратрымалі амаль 6 гадзін у Ваўкавыскім РУУсе і адпусцілі, аднак увечары яго чакала новае затрыманне:

– Па мяне зноў прыехалі супрацоўнікі міліцыі ўжо каля 20:00. Сказалі, што мне зноў неабходна з’явіцца ў РУУС для таго, каб са мною высветлілі нейкія справы працаўнікі крымінальнага вышуку. Гэта была самая кепская навіна, якую я мог пачуць за той дзень, але апынулася, што яны проста правялі паўторны агляд, і выказалі прэтэнзіі да нумару, хаця з майго пункту гледжання там ніякіх заўвагаў быць не павінна. Яны праводзілі агляд ужо ў поздні час, каля 21, калі было вільготна і цёмна.

Юры Меляшкевіч таксама намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Удзельнічаў у арганізацыі летніка па аднаўленні старых могілак у вёсцы Ізабелін, ладзіў летнік па прыборцы руінаў пахавання Бохвіцаў у маёнтку ў Падароску.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў цяпер знаходзіцца пад вартай у межах крымінальнай справы. Ён — адзін з абвінавачаных па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.