Партыя БНФ » Рыгору Кастусёву далі магчымасць прайсці медабследаванне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгору Кастусёву далі магчымасць прайсці медабследаванне

Дададзена 13.08.2021 10:16:13 | 921 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, у якога падазраюць анкалогію, атрымаў магчымасць прайсці абследаванне, паведаміла Еўрарадыё.

кастусёў 0Па словах адвакаткі палітыка Інэсы Аленскай, Рыгор Кастусёў па-ранейшаму “знаходзіцца ў СІЗА КДБ, але яго па меры неабходнасці возяць да медыкаў”.

Пры гэтым яна таксама расказала, што Кастусёў адчувае сябе кепска, пастаянна скардзіцца на стан здароўя, не можа спаць начамі.

Лідар БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. Ён разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам — фігурант крымінальнай справы аб “змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам”.

З 2 па 14 ліпеня Рыгор Кастусёў ужо праходзіў абсьледаваньне і курс тэрапіі ў турэмным шпіталі СІЗА № 1 Менску. Сюды ён трапіў у экстраным парадку з задышкай, ацёкамі канцавін, праблемамі з сэрцам і ціскам, зблытанай сьвядомасьцю. Такі стан быў зьвязаны са сьпякотай, вільготнасьцю і дрэннай вэнтыляцыяй у камэры.

Раней сям’я выказвала асьцярогу, што вяртаньне ў «невыносныя ўмовы» СІЗА КДБ пагоршыць ягоны стан. Аднак сьледзтва вырашыла зноў пасадзіць зьняволенага за краты.

«Мэдыкамэнты, якія даюць лекары ў СІЗА, бацьку не дапамагаюць, яму становіцца толькі горш, — расказала Кацярына Кастусёва. Паводле апошніх аналізаў, наогул падазрэньне на анказахворваньне. Тэрмінова патрэбна біяпсія, але яго трымаюць у камэры».

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове, пасьля чаго даставілі ў КДБ. Неўзабаве Аляксандар Лукашэнка заявіў пра затрыманьне групы, якая плянавала замах на яго і яго дзяцей. У гэтым пераліку таксама фігуравалі палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юрась Зянковіч, іх затрымалі ў Маскве. Пазьней да іх дадаліся экспэрткі Валерыя Касьцюгова і Тацяна Кузіна.

Усім выставілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ці ўтрыманьня дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Ім пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.