Партыя БНФ » Адвакат Рыгора Кастусёва: медыкі ў СІЗА не паведамляюць зняволенаму вынікі біяпсіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адвакат Рыгора Кастусёва: медыкі ў СІЗА не паведамляюць зняволенаму вынікі біяпсіі

Дададзена 09.09.2021 12:42:10 | 681 праглядаў

Медыкі падазраюць у зняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва анкалагічнае захворванне, яго адпраўлялі на абследаванне каля месяца таму, але вынікі застаюцца невядомыя.

кастусёў 0Абвінавачаны па справе аб змове дзеля захопу ўлады старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у СІЗА КДБ не можа атрымаць вынікі біяпсіі і іншых даследванняў, што былі праведзеныя ў перыяд яго знаходжання пад вартай, паведаміла ягоны адвакат Інэса Аленская.

“Як мне паведаміў у панядзелак пры сустрэчы мой падабаронны Рыгор Андрэевіч, ён з трывогай чакае вынікі апошняга даследавання (біяпсіі), праведзенай у сярэдзіне жніўня, але іх яму адмаўляюцца прадастаўляць нават вусна, спасылаючыся на тое, што ў медсанчастцы адсутнічае пра гэта якая-кольвек інфармацыя “, – паведаміла адвакатка ў сераду інфармацыйнаму рэсурсу Sputnik.

Паводле яе словаў, у сувязі з гэтым Кастусёвым на імя начальніка медсанчастцы СІЗА было пададзена заява з патрабаваннем “неадкладна даць вынікі ўсіх праведзеных медыцынскіх даследаванняў, у тым ліку вынікі біяпсіі”.

Адвакатка паведаміла, што на наступным тыдні яна плануе трапіць на спатканне да падабароннага, каб даведацца, ці атрымаў ён адказ. Следства адмовілася адпусціць Кастусёва з СІЗА КДБ.

“Для разгляду следствам хадайніцтва аб змене меры стрымання, якое мы перыядычна заяўляем, неабходныя вынікі аналізаў, якія павінны быць падшыты ў справу. Следства павінна дакладна разумець сітуацыю са станам здароўя Кастусёва”, – сказала адвакатка Інэса Аленсакая. “Кастусёў настойвае на тым, каб інфармацыю пра яго здароўе тэрмінова паведамілі дачцэ, абаронцу, а таксама кіраўніку следчай групы”, – патлумачыла адвакатка.

Нагадаем, што 64-гадовы Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 году разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам. Яны праходзяць па крымінальнай справе аб змове з мэтай захопу ўлады, якую вядзе КДБ. У чэрвені Кастусёў трапіў у турэмны шпіталь у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага з падазрэннем на сардэчны прыступ. У задавальненні хадайніцтва абаронцы пра змяненне меры стрымання ў дачыненні да Кастусёва было адмоўлена і яго зноў вярнулі ў “амерыканку” (СІЗА КДБ).

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.