Партыя БНФ » Зьняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну зноў прызначылі пакараньне карцарам.
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зьняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну зноў прызначылі пакараньне карцарам.

Дададзена 17.10.2021 1:39:39 | 798 праглядаў

Гэтым разам яго зьбіраюцца зьмясьціць туды на 6 содняў. Калі гэта адбудзецца — невядома. Як невядомая і прычына пакараньня – павеламляе Радыё Свабода.

Дзяніс Івашын - турмаЖурналіст і сябра БНФ Дзяніс Івашын ужо 217 дзён за кратамі. Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, апошні раз пра пакараньне журналіста карцарам яго родным стала вядома 6 кастрычніка. Пасьля 5 сутак у карцары Дзяніс выйшаў і яго адправілі ў 5-дзённы каранцін. Жонка Івашына паведамляла, што пасьля карцару ён схуднеў, у яго абвастрыліся праблемы са здароўем, журналіст мае патрэбу ў мэдычным абсьледаваньні.

Адрас для лістоў падтрымкі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1 – Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

 

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.