Партыя БНФ » Вітольду Ашурку 13 кастрычніка споўніўся б 51 год
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вітольду Ашурку 13 кастрычніка споўніўся б 51 год

Дададзена 13.10.2021 11:43:56 | 1,248 праглядаў

Актывісту зь Бярозаўкі Вітольду Ашурку 13 кастрычніка споўніўся б 51 год. Амаль пяць месяцаў таму стала вядома, што сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай сьмерці дагэтуль няма.

Вітольд Ашурак 4Як расказаў брат Вітольда Андрэй Ашурак, родныя дагэтуль ня ведаюць, чаму памёр Вітольд. Сям’і не перадалі вынікаў экспэртызы з прычынамі сьмерці палітвязьня, ня выдалі заключэньня з указанай прычынай сьмерці. Родным не расказваюць, як ідзе праверка па факце сьмерці зьняволенага ў калёніі. Да таго ж у калёніі зьнікла частка асабістых рэчаў Вітольда, у прыватнасьці, турэмны дзёньнік, пра які ён неаднаразова пісаў у лістах. Аднак кіраўніцтва шклоўскай калёніі не паведамляе родным, як яны шукаюць зьніклыя рэчы вязьня.

Усе гэтыя пытаньні Андрэй Ашурак даслаў пісьмова начальніку ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці Ўладзімеру Шалухіну 27 верасьня. Чакае адказу.

885c69a5-c8ea-4465-a998-fe4b35923708_w650_r0_s

«Інфармацыі нуль. Сьледчы не падымае трубку зь пятага жніўня», — кажа Андрэй Ашурак.5 жніўня ён праз тэлефон задаў сьледчаму гэтыя вострыя, на ягоную думку, пытаньні, пасьля чаго той зусім перастаў адказваць на штодзённыя тэлефанаваньні, а потым нібыта сышоў надоўга ў адпачынак.

Маці Вітольда, 83-гадовая Алена Міронаўна, вельмі схуднела пасьля сьмерці сына. Кажа, што праз моцны стрэс ня можа есьці, аднак прымушае сябе сілком. Часта наведвае магілу сына на могілках. Апошні раз яна бачылася зь Вітольдам у жніўні 2020 году. Яе не пусьцілі на закрытае паседжаньне суду. На спатканьні з сынам у турме яна ня езьдзіла праз слабое здароўе.

«Далі пяць гадоў, хай бы сядзеў. Ну яшчэ пяць дайце! Навошта было забіваць? Шкадую, што паміраў адзін у чужых людзях, у такім болі. Не было побач нікога з блізкіх людзей, хто б пашкадаваў, прытуліў яго перад сьмерцю. Але што цяпер паробіш? Думаю, такая была Божая воля. Ён сам абраў гэты шлях. Я да самай сьмерці буду плакаць», — кажа маці.

Што вядома пра абставіны сьмерці Вітольда Ашурка

21 траўня 2021 году жонцы Вітольда Ашурка Вользе пазванілі са шклоўскай калёніі і паведамілі пра сьмерць мужа праз «спыненьне сэрца». Цела вязьня аддалі толькі празь пяць дзён. Галава Вітольда была забінтаваная «ад макаўкі да носу». Супрацоўніца моргу, са словаў сваякоў, выглядала напужанай і сказала, што нібыта галаву ўдарылі, калі даставалі цела зь лядоўні.

Увечары таго ж дня зьявілася відэа Сьледчага камітэту з кадрамі нібыта са штрафнога ізалятара шклоўскай калёніі, на якіх чалавек, падобны да Вітольда, ледзь стаіць на нагах, хістаецца, а потым некалькі разоў падае і ўдараецца тварам аб сьцяну.

Вітольда Ашурка пахавалі на бярозаўскіх могілках пад бел-чырвона-белым сьцягам.

b13c66ea-f1e8-4f5c-ae5f-50bea4fa57ae_w650_r0_s

Разьвітаньне з Вітольдам Ашуркам, 25 траўня 2021

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.