Партыя БНФ » Старшыню БНФ Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін пад вартай да 12 сьнежня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыню БНФ Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін пад вартай да 12 сьнежня

Дададзена 16.10.2021 2:00:19 | 1,027 праглядаў

Старшыню Партыі БНФ Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, да 12 снежня 2021 года. Пра гэта сам палітык паведаміў у лісце бялыніцкаму журналісту Барысу Вырвічу – перадае Радыё Свабода.

Рыгор Кастусёў 2021Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка гэтага года. Пазней стала вядома, што ён праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску.

17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.

Лукашэнка абвінаваціў у датычнасці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту. Юрыста Юрыя Зянковіча і палітолага Аляксандра Фядуту затрымалі ў Маскве напярэдадні.

22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).

30 красавіка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. Гэта Аляксандар Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандар Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка, Ігар Макар.

У лісце Барысу Вырвічу, які палітык даслаў 13 кастрычніка, Рыгор Кастусёў па-ранейшаму скардзіцца на праблемы са здароўем.

“Найлепш – гэта была бы аперацыя, але з ёй не атрымалася. Па сэрцу быў збой рытма. Зараз рытм усталяваўся, але малейшая нагрузка дае непрыемныя адчуванні на сэрцы. Доктар СІЗА стараецца, кантралюе сітуацыю, але ж магчымасці ў яго тут невялікія. Робіць, што можа”, – піша Рыгор Андрэевіч.

Нагадаем, што пасля лячэння ў шпіталі летам гэтага года, Кастусёў пазней перанёс яшчэ і захворванне на каранавірус, наступствы якога адчувае да гэтага часу.

У 64-гадовага кіраўніка Партыі БНФ падазрэнне на анкалогію, аднак ні самому Кастусёву, ні яго сваякам не паведамляюць пра вынікі абследаванняў. У СІЗА ў Кастусёва ўзялі аналізы і правялі некалькі абследаванняў, але больш ніякіх дзеянняў не рабілі.

Усе хадайніцтвы аб змене меры стрымання Кастусёву ў сувязі са станам здароўя або адхіляюцца, або ігнаруюцца, нягледзячы на тое, што ніякія следчыя дзеянні з ім не праводзяцца ўжо даўно. Пад вартай лідар БНФ знаходзіцца больш за паўгода.

Рыгор Кастусёў, нягледзячы на праблемы са здароўем, рупіцца справамі на волі. У сваіх лістах аднапартыйцам і сябрам палітык выказвае меркаванні наконт адбываючыхся ў краіне падзей, цікавіцца сітуацыяй ў рэгіёнах.

Напісаць ліст падтрымкі старшыні БНФ ў зняволенні можна на гэты адрас:

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Кастусёву Рыгору Андрэевічу

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.