Партыя БНФ » Пасьля ператрусаў затрыманы сябра Сойму БНФ Павал Батуеў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пасьля ператрусаў затрыманы сябра Сойму БНФ Павал Батуеў

Дададзена 24.11.2021 1:25:52 | 1,628 праглядаў

У аўторак, 23 лістапада, у Салігорску затрымалі мясцовага актывіста Паўла Батуева, сябра Сойму Партыі БНФ.

Павал БатуеўЯк пішуць праваабаронцы, затрымалі актывіста мінскія сілавікі, калі сп. Батуеў ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Цягам мінулых гадоў у яго неаднаразова праходзілі ператрусы, а мясцовыя тэлеграм-каналы размяшчалі паклёпніцкія публікацыі на адрас актывіста і яго сям’і.

У аўторак Паўла Батуева павезлі на ператрус у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам. Пасля гэтага сябру БНФ павезлі на другі ператрус — у яго асноўную кватэру. Як паведамляецца, падчас ператрусаў былі забраныя носьбіты інфармацыі, узмацняльнік вай-фаю, жончыны тэлефон, а таксама значак і нашыўка з «Пагоняй», два старыя нататнікі

У межах якой справы адбылося затрыманне, пакуль не вядома. Але крыніцы выказваюць здагадку, што справа можа быць звязаная з каментарамі ў інтэрнэце.

Пазней Павел Батуеў быў асуджаны на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле “за супраціў міліцыі”. Ці прад’яўлялі затрыманаму нейкія абвінавачваньні ці падозраньні ў крымінальным парадку – пакуль не паведамляецца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.