Партыя БНФ » Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў: “У Беларусі – прававое бязмежжа”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў: “У Беларусі – прававое бязмежжа”

Дададзена 04.12.2021 12:27:14 | 590 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца за межамі Беларусі, штодня адсочвае сітуацыю з затрыманнямі і ператрусамі ў краіне.

Вадзім СаранчукоўСітуацыю каментуе Вадзім Саранчукоў:

– Гэтае прававое бязмежжа, якое мы назіралі ўвесь апошні год, яно працягваецца. Гэта тычыцца як утрымання людзей, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні, так і тых рэпрэсіяў, якія кожны дзень узмацняюцца ў беларускіх гарадах. Таму я магу падкрэсліць, што сітуацыя крытычная і не меняецца.

Па словах палітыка, таксама ён адсочвае сітуацыю з кіраўніком Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым:

– Інфармацыі вельмі не шмат, таму што камунікацыя абмежаваная. Адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. І лісты, я ў гэтым абсалютна ўпэўнены, якія Рыгор Кастусёў піша нам на волю, яны проста не даходзяць. Як і не даходзяць лісты, якія мы пішам яму туды. Нешта новае сказаць, акрамя таго, што ў яго сапраўды была праблема з анкалогіяй і што ў яго значна пагоршыўся стан здароўя за гэты час, на жаль, я не магу.

Вадзім Саранчукоў упэўнены, што змены ў Беларусі павінны здзяйсняць самі беларусы.

 

Студзень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.