Партыя БНФ » Магілёўскі актывіст БНФ Валянцін Лабачоў уключаны ў спіс палітвязняў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Магілёўскі актывіст БНФ Валянцін Лабачоў уключаны ў спіс палітвязняў

Дададзена 29.12.2021 12:54:09 | 1,560 праглядаў

Яшчэ 11 кастрычніка ў Магілёве суддзя Вікторыя Палякова вынесла прысуд мясцоваму актывісту БНФ Валянціну Лабачову, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Валянцін Лабачоў БГФВалянцін Лабачоў быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта).  Згодна з абвінавачваннем, Валянцін Лабачоў у чэрвені 2020 года размясціў карцінку ў адным з забароненых тэлеграм-каналаў з надпісам, які носіць, на думку абвінавачвання, абразлівы характар на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

А 27 снежня правабарончыя арганізацыі адмысловай заявай уключылі Валянціна Лабачова і яшчэ сем асуджаных ў пералік палітвязняў, чый пераслед і пазбаўленне волі з’лічыцца палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання.

«З 11 кастрычніка Валянцін у турме. Прысуд — адзін год і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму», — паведамляюць сваякі вязня. Да вынясення прысуду актывіст знаходзіўся на волі пад падпіскай пра нявыезд.

Нагадаем, што 30-гадовы жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў — даўні ўдзельнік магілёўскага дэмакратычнага руху, сябра БНФ і маладзёвых патрыятычных арганізацыяў, у 2017 годзе быў дэлегатам XVIII Зьезду Партыі БНФ (XV Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”).

Мужчыну затрымалі 9 жніўня 2020 года разам з сябрамі за фота з нацыянальным сцягам каля Кастрычніцкага РАУСа. У чэрвені 2021 года Валянціна зноў затрымалі на вуліцы, у яго праводзілі ператрусы.

Крымінальную справу на магілёўца завялі за скрыншот паведамлення аднаго з тэлеграм-каналаў, размешчанага яшчэ мінулым летам. Паводле пастановы СК, словы на скрыне «ў пэўным кантэксце і накіраваныя на адрас канкрэтнага адрасата выказваюць негатыўную ацэнку адрасата і крыўдзяць яго сэнсам, а таксама гэтыя словы зняважлівыя, прыніжаюць гонар і годнасць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Абвінавачанне прасіла два гады калоніі агульнага рэжыму для Валянціна Лабачова.

Адрас для лістоў: Лабачову Валянціну Ігаравічу, Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Валянцін Лабачоў разам з кіраўніцтвам Партыі БНФ

Валянцін Лабачоў разам з кіраўніцтвам Партыі БНФ

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.