Партыя БНФ » Маці палітвязня Дзяніса Івашына 127 дзён не атрымлівае лістоў ад сына
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Маці палітвязня Дзяніса Івашына 127 дзён не атрымлівае лістоў ад сына

Дададзена 20.01.2022 10:22:23 | 1,405 праглядаў

Маці палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына паведаміла, што ўжо больш за чатыры месяцы не атрымлівае лістоў і паштовак ад сына. Пра гэта Людміла Івашына напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

Дзяніс Івашын - турма«127 дзён без адзінага паведамлення ад сына. Без права ліставацца. Як за краіну крыўдна. Балюча і сорамна», – напісала Людміла Івашына.

Дзяніс Івашын – гарадзенскі журналіст, вядомы расследаваннямі пра ўдзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасейскіх фармаванняў, а таксама пра лёс чальцоў «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны і служаць у беларускім АМАПе. Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты ад Партыі БНФ на мясцовых выбарах.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць органаў унутраных справаў»). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Пазней стала вядома, што журналісту выставілі новае абвінавачанне – паводле ч. 1 арт. 356 КК РБ («Здрада дзяржаве»). Паводле гэтага артыкулу журналісту пагражае 7–15 гадоў.

Адрас для лістоў падтрымкі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1 – Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

Травень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.