Партыя БНФ » Затрыманая сябра БНФ Людміла Рамановіч, якая выступіла супраць вайны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Затрыманая сябра БНФ Людміла Рамановіч, якая выступіла супраць вайны

Дададзена 07.04.2022 6:30:38 | 2,057 праглядаў

Як паведамляюць берасцейскія правабаронцы, 4 красавіка 2022 была затрыманая актывістка Партыі БНФ Людміла Рамановіч. Сёння ж, 7 красавіка, яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця.

Людміла-РамановічЖанчыне прад’яўлены абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта Беларусі). Падставай для гэтага стаў ліст спадарыні Людмілы, накіраваны актывісткай ў Следчы камітэт.

Людміла Рамановіч з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, у 2012 годзе вылучалася кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ па Белавескай выбарчай акурзе, але зняла сваю кандыдатуру па рашэнні партыі ў сувязі з нядопускам прадстаўнікоў БНФ у  склад участковых выбарчых камісій і не вызваленнем палітвязняў. Апошнімі гадамі спадарыня Рамановіч жыве ў Маларыце (Берасцейская вобласць). Пасля шырокамасштабнага наступу Расіі на Украіну накіроўвала моцны зварот пратэсту з гэтай нагоды ў адміністрацыю прэзідэнта, патарбуючы вываду з тэрыторыі Беларусі расейскіх войскаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.