На сябру Сойму Партыі БНФ з Воршы заявялі новую крымінальную справу
Дададзена 29.04.2022 1:38:05 | 1,090 праглядаў Лідэр аршанскай суполкі Партыі БНФ Ігар Казмерчак, праваабаронца і журналіст з Воршы, стаў падазраваным па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта, паведамляюць праваабаронцы.
Па словах Казмерчака, справу завялі 1 красавіка. Ігар Казмерчак – рэдактаргарадскога інфармацыйнага парталу.
У лістападзе мінулага года сайт заблакавалі па рашэнні пракуратуры.
У 2020 і 2021 гадах на Ігара ішоў цэлы шквал падазрэнняў у розных крыміналках, як мінімум па чатырох крымінальных справах ігар праходзіў у розных статусах. Да 2020 года крыміналкі на Казмерчака заводзіліся ў сярэднім раз на 5 гадоў.
Летась Казмерчака затрымлівалі па падазрэнні ў апаганьванні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці, але пазней справу закрылі.
Сам Ігар даведаўся пра новую крымінальную справу знаходзячыся за мяжой. Яшчэ ў мінулым годзе ён выехаў на адпачынак ва Ўкраіну і ў гэты час яго пачалі шукаць міліцыянты ў Оршы. У выніку Ігар не стаў вяртацца ў Беларусь.
Падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну палітык знаходзіўся у Чарнігаве, які быў у расейскай аблозе.

|