Партыя БНФ » Затрымалі сябра Сойму Партыі БНФ Зьмітра Касьпяровіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Затрымалі сябра Сойму Партыі БНФ Зьмітра Касьпяровіча

Дададзена 26.04.2022 10:07:45 | 1,046 праглядаў

Днямі быў затрыманы Зьміцер Касьпяровіч — сябра Сойму Партыі БНФ і былы палітвязень.

каспяровіч зьміцерЗьміцер вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ у 2019 годзе. Сёлета ў студзені Касьпяровіча дэпартавалі з Расеі ў Польшчу, дзе ён жыў апошнім часам.

Цяпер, відаць, Зьміцер вярнуўся ў Беларусь, дзе яго і затрымалі. Падрабязнасьці і прычыны затрыманьня высьвятляюцца.

У 2006 годзе Касьпяровіч вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на будынку Менгарвыканкаму. За гэта яго асудзілі паводле арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу на пяць месяцаў арышту. Зьміцер падчас ранейшых выбарчых кампаніяў быў сябрамі Мінскай гарадской выбарчай камісіі ад Партыі БНФ.

Ліпень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.