Партыя БНФ » Памёр краязнаўца і грамадскі дзеяч з Пружан Іван Здановіч
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Памёр краязнаўца і грамадскі дзеяч з Пружан Іван Здановіч

Дададзена 15.06.2022 11:22:34 | 571 праглядаў

Івану Юльянавічу Здановічу было 95 гадоў, і ён шмат зрабіў для захавання гістарычнай памяці на Пружаншчыне.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAІван Юльянавіч Здановіч нарадзіўся 4 ліпеня 1926 года ў вёсцы Доўгая на Шчучыншчыне. Пасля заканчэння Лідскага педвучылішча і філфака Гродзенскага педінстытута працаваў у розных школах на Гродзеншчыне і Брэстчыне, выкладаў беларускую мову і літаратуру.

Асноўная частка працоўнай біяграфіі Здановіча звязаная з Пружанамі і Пружанскім раёнам. Падрыхтаваў «Зборнік практыкаванняў па беларускай мове для 4-6 класаў», які тройчы перавыдаваўся (1965, 1969, 1979).

Таксама публікаваў у перыядычным друку артыкулы па беларускай літаратуры, гісторыі, краязнаўстве. У 2004 годзе выдаў кнігу «Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны», а ў 2008 годзе — другую яе частку.

Узначальваў грамадска-культурнае аб’яднанне «Спадчына» (1986—1989). Быў заснавальнікам і першым кіраўніком Пружанскай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», сябрам БНФ «Адраджэнне».

Разам з іншымі арганізаваў і ўдзельнічаў у пабудове помніка паўстанцам Кастуся Каліноўскага ў Ружанскай пушчы (1989).

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.