Партыя БНФ » У Гародні затрыманы Мікола Маркевіч
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні затрыманы Мікола Маркевіч

Дададзена 24.06.2022 11:07:12 | 776 праглядаў

У Гародні 21 чэрвеня затрымалі ўдзельніка галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ў 1995 годзе, сябру БНФ Міколу Маркевіча.

Мікола МаркевічУ 90-х Мікола Маркевіч быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газэты «Пагоня». У 2002 годзе яго і журналіста Паўла Мажэйку асудзілі на два гады абмежаваньня волі за паклёп на Лукашэнку.

Пазьней Маркевіч быў рэдактарам газэты «Дзень», працаваў на Радыё Рацыя, быў старшынём горадзенскай суполкі «Таварыства беларускай мовы».

Цяпер 59-гадовы Маркевіч займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Як сцвярджае тэлеграм-канал, затрымалі 59-гадовага Маркевіча на працоўным месцы. Відавочцы затрымання мяркуюць, што працаваў ГУБАЗ – Маркевіча «скруцілі». Відавочцы распавялі, што на затрыманне прыехалі шэсць сілавікоў у мікрааўтобусе. Яны былі ў экіпіроўцы колеру хакі. Сілавікі зайшлі ў будынак і праз пяць хвілін “больш-менш акуратна” вывелі Мікалая і пасадзілі ў мікрааўтобус. Спадара Міколу маглі затрымаць за каментары ў Facebook, у якім ён быў актыўным карыстальнікам, выказалі здагадку яго знаёмыя.

22 чэрвеня стала вядома, што Мікола Маркевіч затрыманы па адміністратыўнай справе.

Мікалая Маркевіча асудзілі 24 чэрвеня за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яму прысудзілі 10 сутак арышту.

За кратамі спадар Мікола Маркевіч сустрэў сваё 60-цігоддзе.

marcevich-mojeyko-10

Мікола Маркевіч працуе ў час адбываньня пакарання за паклёп на Лукашэнку дваццаць гадоў таму. У 2002 годзе рэдактар гродзенскай газеты “Пагоня” Мікола Маркевіч быў асуджаны на абмежаванне волі тэрмінам на два з паловай гады па абвінавачанні ў паклёпе на А. Лукашэнку (арт. 367 ч.2 Крымінальнага кодэкса).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.