Партыя БНФ » Сябра БНФ, журналіст Павал Дайлід выйшаў на волю пасьля затрыманьня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ, журналіст Павал Дайлід выйшаў на волю пасьля затрыманьня

Дададзена 12.07.2022 11:21:17 | 266 праглядаў

Пасля свайго выхаду на волю спадар Дайлід расказаў, што для «палітычных» зняволеных у ІЧУ стваралі нечалавечыя ўмовы ўтрымання.

дайлід-фотаПаўла Дайліда затрымалі ў Івацэвічах 7 ліпеня, як ён сам кажа, за апублікаваны ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» фатаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, што сілавікі расцанілі як «пікетаванне».

Увечары 7 ліпеня Павел Дайлід паспеў паведаміць калегам, што да яго ў кватэру ў Івацэвічах прыехалі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі ў мясцовы РАУС для разбіральніцтва. Пасля гэтага журналіст быў затрыманы.

Падставай для гэтага нібыта з’явіўся фотаздымак Паўла Дайліда разам з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены ў ліпені 2020 года падчас дазволенага пікета ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай і размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Пасля свайго выхаду на волю Дайлід расказаў, што для «палітычных» зняволеных у ІЧУ стваралі нечалавечыя ўмовы ўтрымання, таму журналіст збіраецца ў хуткім часе напісаць скаргу ў пракуратуру.

«Для нас, «палітычных«, стварылі «асаблівыя ўмовы» ізалятары Івацэвіцкага РАУС – не выдавалі матрацаў, сродкаў асабістай гігіены, не прыносілі прыкурыць раз на гадзіну, як у іншыя камеры. Яркае святло ў нашай камеры гарэла ўсю ноч. Уначы два разы будзілі палітычных. З камеры выводзілі толькі ў кайданках.

Пры гэтым з намі быў крымінальнік, які ўжо асуджаны на 8 гадоў, але яшчэ ў нейкай справе ў ІЧУ трымаюць. То ў яго быў і матрац, і кайданкі яму не накідалі пры выхадзе на ранішні агляд».

Павал Дайлід — незалежны журналіст, сябра Партыі БНФ Ён супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданнямі, неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі.

Кастрычнік 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.