У абвінавачанага старшыні БНФ Рыгора Кастусёва ў зняволенні – праблемы з хрыбетнікам і зубамі. Ён чакае медабследавання
Дададзена 26.07.2022 12:45:21 | 374 праглядаў Абвінавачаны па справе аб змове старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў чакае медабследавання ў СІЗА. Пра гэта паведаміла расейскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik-Беларусь яго адвакат Інэса Аленская.
Абвінавачаны па справе аб спробе змовы 67-гадовы лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў разлічвае на правядзенне планавых абследаванняў з дапамогай МРТ. На гэтым тыдні па дадзенай справе павінны пачынацца суд.
Як паведаміла Sputnik абаронца Кастусёва адвакат Інэса Аленская, стан здароўя яе падабароннага ў цяперашні час здавальняючы:
“У Рыгора Андрэевіча нядаўна былі праблемы з хрыбетнікам і зубамі, у сувязі з чым медыцынскім персаналам СІЗА старшыні партыі была аказана першая неабходная дапамога”, – расказала адвакат. Яна нагадала, што ў Кастусёва год таму, падчас знаходжання пад вартай, па выніках біяпсіі і іншых абследаванняў было дыягнаставана анкалагічнае захворванне. “У пачатку лютага бягучага года ён быў абследаваны ў адной з вядучых клінік Мінска. Са слоў Кастусёва, урачом было настойліва рэкамендавана да пачатку жніўня правесці МРТ, каб пераканацца, што хвароба не прагрэсіруе і Рыгор Андрэевіч атрымлівае слушнае лячэнне, на якое арганізм дае адказ”. , – сказала Аленская.
Пры гэтым адвакат адзначыла важнасць абследавання на МРТ для яе падабароннага.
“Спадзяюся, што ў бліжэйшыя дні неабходнае абследаванне будзе праведзена”, – сказала яна.
Па словах абаронцы, у сваякоў абвінавачанага няма праблем з перадачай яму неабходных лекаў у СІЗА.
|