Партыя БНФ » Пінскага правабаронцу Алеся Рамановіча пасля затрымання пазбавілі апякунства над хворым братам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пінскага правабаронцу Алеся Рамановіча пасля затрымання пазбавілі апякунства над хворым братам

Дададзена 10.08.2022 1:14:59 | 505 праглядаў

Пінскага правабаронцу і сябра БНФ Алеся Рамановіча пасля затрымання пазбавілі апякунства над хворым братам.

ales_ramanovich“Камісія прыехала дадому, калі я быў у ІЧУ, — паведаміў Алесь Рамановіч 7 жніўня. — Знайшлі, што я не знаходжуся з братам, гэта стала падставай для таго, каб вынесці на разгляд пытанне пазбаўлення апякунства”. Паводле яго слоў, 6 жніўня ён атрымаў ліст з паведамленнем, што рашэнне аб пазбаўленні яго права на апякунства прынятае.

Нагадаем, па палітычна матываваных справах у пачатку жніўня ў Пінску арыштавалі або аштрафавалі 11 чалавек. Рамановіч быў затрыманы 2 жніўня, пасля суда аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (960 рублёў). Паводле праваабаронцы, затрымлівалі яго жорстка, пры затрыманьні арыштавалі грошы, якія належаць ягонаму бацьку (2000 даляраў і 600 эўра), яны былі ў кішэні ягоных штаноў.

Да суда Рамановіч быў у ізалятары часовага ўтрыманьня. 4 жніўня яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (960 рублёў) па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў), у яго таксама канфіскавалі тэлефон. Па словах праваабаронцы, у пастанове на ператрус, зь якой прыйшлі да яго і іншых актывістаў, было пазначана, што ён «пакідае камэнтары ў чаце «Пінск для жыцьця».

Напачатку жніўня правабаронцы паведамлялі пра затрыманні, якія адбыліся ў Пінску. Не менш за 5 чалавек, сярод якіх тыя каго раней ужо неаднаразова затрымлівалі: Алесь Рамановіч і Дзяніс Сядых. У людзей зладзілі вобшукі. Аднаму, меркавана, пагражае крымінальны артыкул за «распальванне варожасці».

Два тыдні таму «зачысткі» праходзілі ў Іванаве, Драгічыне і Мазыры.

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.