Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: Досвед 2020 года ў Гародні трэба пашыраць
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: Досвед 2020 года ў Гародні трэба пашыраць

Дададзена 15.08.2022 11:52:29 | 617 праглядаў

Гародню называюць горадам Свабоды, калі ў жніўні 2020 на некалькі дзён перасталі затрымліваць людзей, былі вялізныя акцыі на 30 тыс чалавек і канцэрт на Плошчы Леніна.

Вадзім Саранчукоў 2022Як гэтага ўдалося дасягнуць, распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў :

-Каманда, якая была на той момант у Гародні, сапраўды разумела, як гэтай задачы дасягнуць. Мы вызначылі дакладныя кампетэнцыі і паўнамоцтвы ўсіх бакоў. І, адпаведна, якасна, граматна, разумна фармулявалі тое, што мы хочам. У гэтыя дні ў горадзе сапраўды ў нейкай ступені пачаў выконвацца закон. У людзей не было нейкіх звышпатрабаванняў. Усе патрабаванні грунтаваліся на пачуцці ўласнай годнасці.

Палітык упэўнены, што досвед Гародні можа спатрэбіцца і іншым беларускім гарадам:

-Напэўна, стараўся б пашырыць досьвед Гародні на іншыя гарады. Таму што тое, як адбываліся працэсы ў нас, як мы знайшлі агульную мову перш за ўсё паміж сабой, як адкінулі ўласныя амбіцыі, дамовіліся працаваць разам. Прычым вельмі хутка і вельмі розныя бакі. Гэта, напэўна, адно з найвялікшых дасягненняў Гародні на той час.

Палітык з-за рэпрэсіяў і заведзенай на яго крымінальнай справы у 2021-м годзе быў вымушаны з’ехаць у Літву, дзе, па яго словах, ён «знаходзіцца ў доўгатэрміновай камандзіроўцы».

Гародня 2020

Гародня 2020-

 

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.