Партыя БНФ » Суд забараніў Ніне Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд забараніў Ніне Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі

Дададзена 19.08.2022 11:51:48 | 484 праглядаў

Сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу, які праходзіў 19 жніўня ў дачыненні да сябры Сойма Партыі БНФ Ніны Багінскай у судзе Першамайскага раёна Менску.

У красавіку 75-гадовай актывістцы прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла з нацыянальным сцягам у цэнтр Менска на Дзень Волі.

Ніна Багінская (2)Штраф Багінская аплочваць не стала, таму ў дачыненні да актывісткі былі накладзеныя абмежаванні.

Цяпер Багінская не зможа паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі, а аператарам сувязі забаронена прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання.

Багінская даўно стала адным з сімвалаў мірных пратэстаў у Беларусі. Яна ўжо больш за дваццаць гадоў, з 1988 года, ходзіць амаль на ўсе мітынгі з вялікім бел-чырвона-белым сцягам, які пашыла сама.

На ХХ з’ездзхе Партыі БНФ увосень 2020 года Ніна Багінская была абраная ў склад Сойма БНФ.

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.