Партыя БНФ » Пракурор запрасіў 12 гадоў турмы старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пракурор запрасіў 12 гадоў турмы старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву

Дададзена 30.08.2022 11:22:04 | 416 праглядаў

Менскі абласны суд у выязным пасяджэнні працягвае разгляд «справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».  У працэсе пачаліся спрэчкі. 30 жніўня пракуратура агучыла канчатковыя запатрабаванні пакарання для абвінавачаных па справе.

Фядута Кастусёў ЗянковічУ пачатку спрэчак дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што ключавы фігурант справы Юры Зянковіч выканаў ўмовы здзелкі са следствам, піша Sputnik. Пракурор, выступаючы ў спрэчках, заявіў, што Зянковіч, знаходзячыся на тэрыторыі ЗША і Расеі, арганізаваў змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Беларусі, фізічнай ліквідацыі кіраўніка дзяржавы і разам з Дзмітрыем Шчыгельскім кіраваў злачыннымі дзеяннямі змоўшчыкаў.

“Асноўным доказам вінаватасці Зянковіча, Фядуты і Кастусёва ў змове з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам лічу дадзеныя аператыўнага эксперыменту“, – сказаў дзяржаўны абвінаваўца.

Выступаючы ў спрэчках, пракурор заявіў, што Зянковіч прыбыў у Беларусь 5 жніўня 2020 года і па ўзгадненні з Дзмітрыем Шчыгельскім пачаў шукаць удзельнікаў змовы, у тым ліку і сярод вайскоўцаў, радыкальна настроеных грамадзян. Праз месяц ён сустракаўся з Мікалаем Аўтуховічам, з якім абмяркоўваў учыненне змовы.

Дзейнасць Зянковіча не выслізнула ад беларускіх спецслужбаў. Афіцэр Генеральнага штаба УС Іван Жураўскі быў прыцягнуты да аператыўнага эксперыменту і правёў сустрэчу з Зянковічам. Дзяржаўны абвінаваўца пры гэтым асабліва падкрэсліў, што правакацый з боку спецслужбаў падчас следчага эксперыменту не было, ініцыятыва здзяйснення змовы з мэтай звяржэння ўлады ў Беларусі зыходзіла ад Зянковіча.

“Аператыўны эксперымент дазволіў не дапусціць ваеннага перавароту і кровапраліцця”, — падкрэсліў дзяржаўны абвінаваўца, выступаючы ў спрэчках.

На думку пракурора, два фігуранты справы – Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч – не бралі ўдзел у змове, накіраванай на захоп улады неканстытуцыйным шляхам.

У выніку, пракурор Міхаіл Кавалёў запрасіў пакараць абвінавачаных па «справе змоўшчыкаў»:

    • палітоляга і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) — 12 гадамі калёніі;
    • кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва па ч. 1 арт. 357 КК — 12 гадамі калёніі;
    • юрыста Юрася Зянковіча па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці) — 12 гадамі калёніі;
    • супрацоўніцу менскага офісу Зянковіча Вольгу Галубовіч па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — 3 гадамі калёніі;
    • актывіста і дальнабойшчыка Дзяніса Краўчука (па арт. 342 КК) — 3 гадамі калёніі.

    Адметна, што для Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пракурор запрасіў максімальныя тэрміны, якія ўвогуле магчымыя па артыкулу аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

    Іншыя фігуранты справы — псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі, экс-супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар, а таксама Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка і Віталь Макаранка, якія пражываюць за мяжой.

    J1Nr4Js9WPQ

     

     

    Разгляд справы цягнецца крыху больш, чым месяц – суд пачаўся 29 ліпеня.

    Пяцёх абвінавачаных затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 году, яны за кратамі больш за 16 месяцаў. Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ўсіх, акрамя Зянковіча.

    Лукашэнка тады заявіў, што яны нібыта рыхтавалі замах на яго і ягоных сыноў.

    Аляксандар Фядута пасьля абвяшчэньня абвінавачаньня часткова прызнаў віну. Рыгор Кастусёў не прызнаў віны па ніводным з пунктаў выстаўленага яму абвінавачаньня. Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук прызналі віну ў судзе ў поўным абʼёме. Зянковіч ня выказаўся, ці прызнае віну, але ў судзе стала вядома пра ягонае пагадненьне са сьледзтвам.

    Падтрымайце фігурантаў справы грашовымі пераводамі, бандэролькамі і пасылкамі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці па адрасе:

    СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

    Вольга Пятроўна Галубовіч

    Дзяніс Пятровіч Краўчук

    Юры Леанідавіч Зянковіч

    Рыгор Андрэевіч Кастусёў

    Аляксандр Іосіфавіч Фядута

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.