Партыя БНФ » Намеснік старшыні Партыі БНФ: “Мы выступаем за парламенцкую рэспубліку”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні Партыі БНФ: “Мы выступаем за парламенцкую рэспубліку”

Дададзена 04.09.2022 2:32:05 | 464 праглядаў

У Беларусі ўлады ў чарговы раз пачалі новае абмеркаванне рэфармавання Закона “Аб палітычных партыях”.

Шэсць партыяўЛукашэнка правёў нараду, пачдчас якой было заяўлена пра намер рэфармаваць партыйную сыстэму, прыняўшы новы Закон “Аб палітычных партыях” разам у адным пакеце з законамі пра гэтак званы “Усебеларускі народны сход” (надбудова над парламентам, якой Лукашэнка карыстаецца для легітымацыі ўласнага палітычнага курсу) і пра грамадскія аб’яднанні (за мінулы год у краіне былі ліквідаваныя блізу тысячы НКА, у ытм ліку Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне”). Таксама плануецца распрацоўка адмысловага законапраекта “Аб грамадзянскай супольнасці“, які паводле планаў чыноўнікаў павінны адасобіць прадзяржаўныя НКА ад сапраўдных грамадзянскіх ініцыятываў.

З гэтай нагоды намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў адзначыў, што БНФ выступае за парламенцкую рэспубліку, толькі ў якой і магчымае сапраўднае існаванне палітычных партый. Паводле палітыка, спробы стварыць бачнасць партыйнага будаўніцтва ва ўмовах калі парламент і органы мясцовага самакіравання фармуюцца не праз шматпартыйныя выбары – нікчэмныя. Без сыстэмы партыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе сыстэма партый працаваць не можа.

Вадзім Саранчукоў тэлевыступ 2016Вадзім Саранчукоў лічыць, што ў Беларусі патрэбна парламенцкая рэспубліка:

– Для партый у парламенцкай рэспубліцы ёсць абсалютна відавочнае месца. Увогуле партыя – гэта добраахвотнае аб’яднанне грамадзянаў для выказвання сваёй палітычнай волі. І ў нармальным дэмакратычным грамадстве, дзяржаве партыя не дэкларуе мэтаў і задач, якія парушаюць дзеючае заканадаўства, як гвалт напрыклад. Але яны маюць усе перспектывы трапіць да Парламента ці мясцовых органаў самакіравання. І ў такой сістэме пры адказе на пытанне “якім чынам я бачу партыі” – гэта як звычайны рынак: выбаршчык галасуе – такім чынам мы абіраем партыю. 

Па словах Вадзіма Саранчукова, партыі павінны прыслухоўвацца да так званага «палітычнага рынку»:

– Калі партыя не адпавядае нейкім чаканням, памкненням грамадзянаў, яна проста знікае, сыходзіць у маргінальную. Таму для мяне вось гэтая свабода волевыяўлення, свабода аб’яднанняў палітычнай арганізацыі, свабода партый, узвышэнне ролі і паўнамоцтваў партыі – гэта мэта.

Па словах Вадзіма Саранчукова, цяперашнія змены ў Законах аб партыях – гэта імітыцыя палітычна жыцця:

– У Беларусі няма нармальнай партыйнай сістэмы. Партыі не ўдзельнічаюць наўпрост у палітычным жыцці. Увогуле ідэалам была б парламенцкая рэспубліка, з прапарцыйнымі выбарамі, дзе партыі праходзяць у парламент і маюць магчымасць рэалізоўваць свае планы і праграмы. На сённяшні дзень і партыйная сістэма, і ўвогуле партыйнае будаўніцтва – усе гэтыя новыя законы аб партыях – гэта імітацыя палітычнага жыцця.

Паводле праграмы Партыі БНФ, прадcтаўнічая дэмакратыя эфэктыўная ў грамадзтве, якое мае пэўны ўзровень палітычнай культуры. БНФ выступае за прадcтаўнічую дэмакратыю як шматпартыйную палітычную cыcтэму. БНФ падтрымлівае стварэньне разнастайных грамадзкіх арганізацыяў, выступае за паведамляльны прынцып іхнае рэгістрацыі. “Для прадстаўніцтва палітычных сілаў, якія маюць дастатковы ўплыў у грамадзтве, і каб сфармаваць дзейсны ўрад, павінен існаваць парог праходу партыі ў парлямэнт у 4%” – гаворыцца ў праграме БНФ.

У 2019 годзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадстаўнікі іншых палітычных партый, аргкамітэтаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў падпісалі супольную заяву наконт лібералізацыі ўмоў дзейнасці палітычных партый у Беларусі з выкладаннем тых зменаў, якія трэба ўнесці ў закон дзеля аднаўлення шматпартыйнай дэмакратычнай сыстэмы.  Напачатку распрацоўкі міністэрствам юстыцыі новай рэдакцыі закона “Аб палітычных партыях” БНФ ды іншыя партыі накіравалі распрацоўшчыкам у рабочую групу свае прапановы што да зместу меркаваных зменаў.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.