Партыя БНФ » Узяты пад варту журналіст Павал Мажэйка пераведзены ў гарадзенскую турму №1
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Узяты пад варту журналіст Павал Мажэйка пераведзены ў гарадзенскую турму №1

Дададзена 03.09.2022 9:20:39 | 389 праглядаў

30 жніўня ў Гародні быў затрыманы вядомы гарадзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка.

Паводле сваякоў, якія спрабавалі перадаць перадачу ў ІЧУ, раніцай 2 верасня  затрыманага журналіста Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА. Гэта азначае што спадара Паўла пераследуюць у крымінальным парадку і адміністрацыйным спагнаннем справа ўжо не абмяжуецца. Перавод у СІЗА азначае, што яму будзе прад’яўлена абвінавачаньне і выбрана мера стрыманьня — зьмяшчэньне ў сьледчы ізалятар.

Апошнім часам Павал Мажэйка знаходзіўся з сям’ёй на тэрыторыі Польшчы. Пра дэталі затрымання напісала журналістка Любоў Лунёва.

«Затрымалі Паўла Мажэйку, калі той чарговы раз паехаў праведаць бацькоў у Горадню. А хто мог ведаць, што там зачыстка цяпер тычыцца ня толькі яго паплечнікаў, але й сваякоў і яго самога? Абвінаваціць могуць у чым заўгодна. Ніхто нават не пытаецца, за што. Цікавіць нумар артыкулу Крымінальнага кодэксу, каб толькі ведаць, колькі „сьвеціць“ чалавеку правесьці за кратамі…»

Вядома, што ў дзень затрымання ў кватэры арыштаванага журналіста прайшоў ператрус, які цягнуўся шэсць гадзінаў. Вобшукі былі і ў доме на вёсцы ў Гарадзенскай вобласці, а таксама ў блізкіх і дальніх сваякоў журналіста.

Павал Мажэйка — вядомы горадзенскі журналіст, адзін зь лідэраў грамадзка-культурнага жыцьця гораду. У 2002 годзе яго асудзілі на два гады «хіміі» за «паклёп» на Лукашэнку ў артыкуле ў газэце «Пагоня» пра зьнікненьне Захаранкі, Ганчара ды іншых апанэнтаў уладаў. Падчас выбараў прэзідэнта ў 2026 годзе Павал Мажэйка быў прэсавым сакратаром кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Потым Мажэйка заснаваў і кіраваў «Цэнтрам гарадзкога жыцьця» Горадні, які ўлады зьліквідавалі ў 2021 годзе з ініцыятывы пракуратуры.

У сакавіку 2021 году Паўла Мажэйку затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным. Тады Мажэйку вызвалілі пасьля 72 гадзін. Потым мастак Алесь Пушкін быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму “за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызма”, па ч.3 арт. 130 КК (распальванне варажнечы). Павел Мажэйка быў вызвалены без прад’яўлення якіх-кольвек абвінавачванняў. Падставай для ўзбуджэння той крымінальнай справы стала размяшчэнне на выставе, якая праходзіла ў памяшканні кіраванай Паўлам Мажэйкам установы “Цэнтр гарадскога жыцця” 19 сакавіка, партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства мастака Алеся Пушкіна. Паводле паведамлення пракуратуры, у ходзе выставы Алесь Пушкін “характарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым праслаўляў і ўхваляў ягоныя дзеянні”.

Артыкул, паводле якога вінавацяць Паўла Мажэйку гэтым разам, пакуль дакладна не вядомы.

Паплечнікі па гарадзенскім дэмакратычным руху пішуць:

“Павел – душа Гродна і чалавек-легенда. І гэта праўда. Зараз гэтая душа за кратамі ў гарадзенскай турме. Павел шмат гадоў рабіў Гродна горадам, якім хочацца ганарыцца і натхняцца. Ён стварыў культавую прастору Цэнтр гарадскога жыцця, дзе праходзілі шматлікія культурніцкія, творчыя і адукацыйныя мерапрыемствы, дапамагаў у арганізацыі валанцёрскага руху дапамогі медыкам у барацьбе з пандэміяй каранавірусу ў 2020 годзе, выдаў дзясяткі кніг – гістарычныя манаграфіі, біяграфіі і мемуары, гістарычную і сучасную прозу, даведнікі па Гродна і іншыя. Павел з’яўляецца адным з арганізатараў штогадовых гістарычных канферэнцый у Гродне, з 2008 года арганізоўваў штогадовыя “Гарадзенскія дыктоўкі”.Ён шмат дапамаў іншым людзям, падтрымліваў шматлікія ініцыятывы і праекты. І верыў у тое, што ствараючы сваё, мы можам самі пабудаваць краіну, пра якую марым.

Павал МажэйкаПадтрымаць вязня лістом, тэлеграмай ці бандэролллю можна на гэты адрас:

230023 Гродна, вул. Кірава, 1, СІЗА, турма №1

Мажэйку Паўлу Іванавічу

Таксама існуе і магчымасць матэрыяльнай дапамогі зняволенаму – перавод грашовых сродкаў праз інтэрнэт-банкінг і мабільны-банкінг на атаварку зняволенаму ў шапіках СІЗА. Выканайце грашовы перавод (адвольны плацеж) па ўказаных ніжэй рэквізітах і не забудзьцеся ўпісаць поўнае імя палітвязня і СІЗА ў прызначэнні плацяжу.

Прававая падстава: арт. 85 крымінальна-выканаўчага кодэкса: Асуджаныя маюць права атрымліваць ад блізкіх сваякоў і іншых асоб, а таксама адпраўляць блізкім сваякам і іншым асобам грашовыя пераводы. Атрымліваць ад асоб, якія не з’яўляюцца блізкімі сваякамі асуджанага, або адпраўляць такім асобам грашовыя пераводы магчыма толькі з дазволу адміністрацыі папраўчай установы.

Павел Иванович Можейко — Тюрьма-1

УНП: 590003691
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY81BAPB36429050005540000000
Код назначения платежа: 90401

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.