Партыя БНФ » Рыгору Кастусёву і Аляксандру Фядуце прысудзілі па 10 гадоў калоніі, Зянковічу – 11 гадоў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгору Кастусёву і Аляксандру Фядуце прысудзілі па 10 гадоў калоніі, Зянковічу – 11 гадоў

Дададзена 05.09.2022 1:34:50 | 461 праглядаў

5 верасня суд Мінскай вобласці вынес вырак па справе аб “змове з мэтай захопу ўлады”.

Суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў усіх падсудных віноўнымі і прызначыў ім ад 2,5 да 11 гадоў пазбаўлення волі:

  • старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага Кодэкса (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) — 10 гадоў калоніі;
  • палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуце па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага Кодэкса (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) — 10 гадоў калоніі;
  • юрыстуі сябру Партыі БНФ Юрыю Зянковічу па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса  (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці) — 11 гадоў калоніі;
  • актывісту і дальнабойшчыку Дзянісу Краўчуку па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — два з паловай гады калоніі;
  • супрацоўніцы мінскага офісу Зянковіча і сябру Партыі БНФ Вользе Галубовіч па ч. 1 арт. 342 КК — два з паловай гады калоніі.

суд - трэци дзеньПракурор Міхаіл Кавалёў запрашваў усім большыя тэрміны пазбаўлення волі: Фядуце,Кастусёву і Зянковічу па 12 год, Галубовіч і Краўчуку па 3 гады.

Адметна, што для Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пракурор запрасіў максімальныя тэрміны, якія ўвогуле магчымыя па артыкулу аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Іншыя фігуранты справы — псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі, экс-супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар, а таксама Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка і Віталь Макаранка, якія пражываюць за мяжой.

Разгляд справы цягнуўся крыху больш, чым месяц – суд пачаўся 29 ліпеня.

Пяцёх абвінавачаных затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 году, яны за кратамі да суда правялі амаль 17 месяцаў. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі ўсіх, акрамя Зянковіча.

Аляксандар Фядута пасьля абвяшчэння абвінавачання часткова прызнаў віну. Рыгор Кастусёў не прызнаў віны па ніводным з пунктаў выстаўленага яму абвінавачання. Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук прызналі віну ў судзе ў поўным абʼёме. Зянковіч заключыў пагадненне са следзтвам.

З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за “змоўшчыкамі” працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Рэпартажы з суда:

Першы дзень

Другі дзень

Трэці дзень

Чацьверты дзень

Пяты дзень

Шосты дзень

Сёмы дзень

Восьмы і дзевяты дзень

Дзесяты дзень

Адзінаццаты дзень

Падтрымайце фігурантаў справы грашовымі пераводамі, бандэролькамі і пасылкамі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Вольга Пятроўна Галубовіч

Дзяніс Пятровіч Краўчук

Юры Леанідавіч Зянковіч

Рыгор Андрэевіч Кастусёў

Аляксандр Іосіфавіч Фядута

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.