Партыя БНФ » У Мінску пачынаецца суд над былым актывістам Моладзі БНФ Арсеніем Дзядком
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Мінску пачынаецца суд над былым актывістам Моладзі БНФ Арсеніем Дзядком

Дададзена 15.09.2022 8:49:40 | 360 праглядаў

15 верасня суд Савецкага раёна Мінска пачынае разгляд крымінальнай справы былога актывіста Моладзі БНФ, палітзняволенага Арсенія Дзядка.

арсеній дзядок (3)Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).  Судовы працэс будзе весці суддзя Марына Фёдарава, першае пасяджэнне прызначанае на 15 верасня, 14:30 (заля 13 у будынку суда Савецкага раёна Мінска па адрасе Лагойскі тракт 3).

Арсеній Дзядок — моладзевы актывіст, былы сябра маладзёвага крыла Беларускага Народнага Фронту быў затрыманы 20 красавіка 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА №1 Мінска.

На праўладных тэлеграм-каналах неўзабаве з’явілася “пакаяльнае відэа” з юнаком, дзе ён кажа, што нібыта “браў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году”.

Арсеній Дзядок неаднаразова затрымліваўся, апошні раз яго схапілі пад час акцыі пратэсту ў Мінску 14 ліпеня 2020 года, дагэтыль неаднаразова затрымлівалі на перадвыбарчых пікетах падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 года. А крыху раней, тады яшчэ 17-гадовы Арсеній, зазнаў пераслед з боку Камісіі па справах непаўналетніх за ўдзел у акцыях пратэсту, у тым ліку падчас акцыяў у Курапатах.

Адрас для лістоў падтрымкі:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, 

Арсеній Аляксандравіч Дзядок

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.