Партыя БНФ » У Гародні ўсклалі кветкі да магілаў жаўнераў-абаронцаў горада
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні ўсклалі кветкі да магілаў жаўнераў-абаронцаў горада

Дададзена 23.09.2022 11:38:26 | 400 праглядаў

У Гародні грамадзкасць адзначыла 83-ю гадавіну абароны горада ад бальшавіцкай навалы.

Сябры Беларускага народнага фронту ды іншых грамадскіх арганізацый усклалі кветкі на могілках, дзе пахаваныя змагары з камуністамі.

1

2

3

4

Абарона Гародні — ваенныя дзеянні паміж польскімі ўзброенымі фарміраваннямі і савецкімі войскамі на тэрыторыі горада Гродна 20-21 верасня 1939 падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.

17 верасня, калі прыйшла вестка аб наступленні Чырвонай Арміі, у горадзе была зроблена спроба паўстання пад кіраўніцтвам камуністаў на чале з П. Пестраком. Паўстанцы ўварваліся ў турму і выпусцілі вязняў, але паліцыя разагнала паўстанцаў і вярнула вязняў назад у камеры. 26 чалавек загінула, сярод камуністаў прайшлі рэпрэсіі.

Тым часам польскае камандаванне пачало падрыхтоўку горада да абароны — навучанне добраахвотнікаў, капанне ірвоў. У распараджэнні камандавання былі 2 батальёны пяхоты, лётчыкі з Ліды, паліцыя, ваенная жандармерыя, вайскоўцы з разрозненых падраздзяленняў, скаўты, добраахвотнікі — разам 2-2,5 тыс. чалавек. 21 верасня да абаронцаў горада далучыліся ўланы.

Абаронай города афіцыйна кіраваў генерал В. Пшэздзецкі, фактычна — намеснік каменданта Р. Савіцкі і маёр Б. Серафін. Савецкія войскі падышлі да Гродна раніцай 20 верасня. У баях за горад прымалі ўдзел падраздзяленні конна-механізаванай групы пад камандаваннем І. Болдзіна, у склад якой уваходзілі стралковыя часці, 5-ы танкавы корпус і 6-ы кавалерыйскі корпус.

20 верасня да горада падышло звыш 60 савецкіх танкаў. Да вечара падцягнулася пяхота, а артылерыя пачала весці агонь, карыстаючыся разведданымі, якія здабылі члены мясцовага падполля. Адной з першых уварвалася ў горад стралковая рота пад камандаваннем Г. Гарнавых (загінуў у баі), яна захапіла мост праз раку Нёман і ўтрымлівала яго, адбіваючы контратакі, да падыходу асноўных сіл. Танкавы батальён пад камандаваннем Ф. Квітко (загінуў) прарваўся ў занёманскую частку горада з правабярэжнага боку і завязаў бой у раёне тытунёвай фабрыкі і шклозаводу, агнём з пушак забяспечваў падыход пяхоты.Дапамогу Чырвонай Арміі аказвалі баявыя падпольныя групы, якія складаліся пераважна з членаў КПЗБ.

Абаронцам удалося справіцца з першым націскам, нягледзячы на перавагу савецкіх войск ва ўзбраенні. Было падбіта некалькі савецкіх танкаў. Аднак да вечара 21 верасня горад быў цалкам узяты пад кантроль савецкімі войскамі. У горад з паўднёвага напрамку ўвайшлі савецкія часці, абарона была прарвана.

22 верасня апошнія абаронцы пакінулі горад, кантроль над якім перайшоў да савецкіх войск.  Пераможцы на месцы расстралялі каля 300 палонных абаронцаў Гродна. У занятым горадзе адбыўся супольны савецка-германскі парад, які з савецкага боку прымаў генерал В. Чуйкоў.  Савецкія войскі страцілі ў выніку баёў за горад 53 чалавекі забітымі, 191 раненымі, 19 танкаў, 3 аўтамашыны

 

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.