Партыя БНФ » У Слоніме ГУБАЗіК затрымаў актывіста БНФ Віктара Марчыка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме ГУБАЗіК затрымаў актывіста БНФ Віктара Марчыка

Дададзена 17.11.2022 10:12:10 | 203 праглядаў

Актывісту Партыі БНФ са Слоніма Віктару Марчыку суд прызначыў 7 дзён адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы.

18 лістапада ў выязным судзе ў РАУС Слонімскага раёна прайшоў суд над Віктарам Марчыкам, якога абвінавацілі на падставе ч.2 арт.19.11 КоАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).

Спадара Марчыка затрымалі напярэдадні сіламі ГУБАЗіКа.

Суддзя прызнаў Віктара вінаватым і пастанавіў сем дзён адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Падставай для затрымання паслужылі рэпосты, зробленыя яшчэ ў 20-21-х гадах у адным з тэлеграм-чатаў.

Віктар Марчык быў кандыдатам у дэпутаты парламенту ад Партыі БНФ.

Люты 2023
M T W T F S S
« Jan    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.