Аляксандр Гарцуеў: “Я б хацеў паставіць п’есу пра Вітольда Ашурка”Дададзена 18.03.2023 7:07:25 | 201 праглядаў Калі Аляксандра Гарцуева, які зрабіў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі самай заўважнай сцэнай краіны, звольнілі з пасады мастацкага кіраўніка, ён не склаў рук. У новым інтэрвію ён шчыра расказаў, як ажыццяўлялася цэнзура ў тэатры, што думае пра топавых персанажаў тэатра з «таго» і «гэтага» бакоў, і назваў найлепшыя беларускія спектаклі. ![]() Сярод спектакляў Аляксандра Гарцуева ў РТБД — «Тры Жызэлі», «Раскіданае гняздо», «Любоў людзей», «Кар’ера доктара Рауса» і іншыя. Гарцуеў пачынаў сваю кар’еру як акцёр Купалаўскага тэатра. Потым доўгі час працаваў там рэжысёрам. Яго спектакль «Не мой», пастаўлены паводле твора Алеся Адамовіча, перамог у пяці намінацыях на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі. У сакавіку 2023 года творца заявіў пра намер паставіць п’есу пра сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, які быў закатаваны ў 2021 годзе падчас адбыцьця пяцігадовага тэрміну зьняволеньня за падзеі пратэстнага 2020 года. Паставіць п’есу Аляксандр Гарцуеў хацеў бы пра Вітольда
Ашурка. «Які загінуў у засценках невядома якім чынам да гэтай пары. Наогул час трэба паказваць праз шараговых людзей. Калі хочаш расказаць пра вайну, не расказвай пра Жукава, трэба расказаць пра лёс салдата. Пра што Васіль Быкаў пісаў? Пра такіх людзей. Расказваць пра Ціханоўскую не варта, бо яна публічная асоба.
Нейкае клішэ яе ўспрымання ўжо ёсць. Пошукі яе чалавечых праяў могуць зайсці не
туды. Можа выклікаць у нейкай часткі людзей супярэчнасці, могуць казаць, што не
была такая. Гэта ўжо не мастацтва, а дакументалістыка. Калі бярэш звычайнага чалавека, то ёсць метад мастацкага
зразумення гэтага чалавека. І тое, што ты дафантазіруеш, не будзе ўспрымацца як
падлог ці непраўда. Гэта абагульненне», — тлумачыць ён. Але для рэжысёра ўсё ж важна, каб такія фігуры, як Ціханоўская,
спажывалі яго мастацтва. «Мы дамовіліся з ёй, што яна абавязкова будзе на спектаклях. Важна, бо яна сёння лідар супраціўлення, важна, каб мы былі разам», — кажа ён. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|