Партыя БНФ » Сойм БНФ занепакоены лёсам зьняволенага ў Расеі беларуса
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сойм БНФ занепакоены лёсам зьняволенага ў Расеі беларуса

Дададзена 25.04.2015 10:39:35 | 2,821 праглядаў

Аб справе беларуса Кірыла Сілівончыка, зьняволенага ў Расеі

Заява Сойму Партыі БНФ

25 красавіка 2015г.

Партыя БНФ выказвае занепакоенасьць з нагоды прысуду Маскоўскага акруговага вайсковага суду ў дачыненьні да грамадзяніна Беларусі Кірыла Сілівончыка. 22-гадовы беларус, які жыў і працаваў у Расеі, быў прызнаны вінаватым па артыкуле 205.2 «Публічнае апраўданне тэрарызму ці публічныя заклікі да яго» крымінальнага кодэкса Расеі і асуджаны да двух гадоў калоніі-пасяленьня.

Падставай для абвінавачаньня паслужылі быццам бы размешчаныя спадаром Сілівончыкам у сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках перадрукі з суполкі «Украінска-беларускае брацтва» (сетка «Вконтакте»). Паведамленьні пра зьмест і характар гэтых перадрукаў з’яўляюцца супярэчлівымі. Вядома, што спадар Сілівончык публікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы тэксты і малюнкі у падтрымку Украіны і з асуджэннем расейскай агрэсіі. У прыватнасьці, як адзначае пракуратура, ён заклікаў «вярнуць Крым Украіне».

Атмасфэра шавіністычнай гістэрыі і «паляваньня на вядзьмарак», што апанавала цяпер Расею з прычыны разьвязанай кіраўніцтвам гэтай краіны аграсіі супраць Украіны, выклікае вялікія сумневы адносна справядлівасьці і аб’ектыўнасьці сьледства і разгляду справы спадара Сілівончыка. Cудовы працэс вёўся ў выязным пасяджэньні паводле спрошчанай працэдуры, у прысутнасьці аднаго толькі прызначанага адваката, што дае падставы меркаваць пра незабесьпячэньне абвінавачанаму права на абарону.

Беларускае крымінальнае заканадаўства не ўтрымлівае такога складу злачынства як «Публічнае апраўданне тэрарызму ці публічныя заклікі да яго».Сп. Сілівончык з’яўляецца інвалідам трэцяй групы з дзяцінства.

Згодна з артыкулам 10 Канстытуцыи Рэспублики Беларусь, грамадзяніну Беларуси гарантуецца абарона і заступніцтва дзяржавы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі.

З улікам выкладзенага Сойм Партыі БНФ

зьвяртаецца да Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь з заклікам запатрабаваць ад расейскага боку вычарпальныя тлумачэньні па справе грамадзяніна Беларусі Кірыла Сілівончыка і ўжыць усе магчымыя захады для вяртаньня нашага суайчыньніка на Радзіму і яго найхутчэйшага вызваленьня.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.