Пачатак > Кантакты > Прэс-служба > Таццяна Беланогая: Сядзіба БНФ - месца маіх прешых прэзентацыяў

 

Таццяна Беланогая: Сядзіба БНФ - месца маіх прешых прэзентацыяў

06.04.2011
Таццяна Беланогая

Учора Таццяна дала канцэрт у абарону "Выспы Свабоды".

Менавіта ў гэтай залі адбылося шмат прэзентацыяў яе песен, альбомаў. Дый проста сустрэчаў са слухачамі. Яна праспявала як вядомыя, так і зусім новыя песні.

"Зараз я планую запісаць альбом на вершы Яўгеніі Янішчыц. Ужо гатова некалькі песень, таму думаю, што ў хуткім часе мая задума здзейсніцца", - паведміла бард.

У рэпертуары Таццяны вельмі шмат лірычных песен на тэму кахання, веры і надзеяў. Аднак ёсць і сацыцяльна-палітычныя тэксты.

"Я вельмі доўга не наважвалася запісваць асобны альбом на сацыяльна-палітычную тэматыку, але адчуваю, што настаў час прадставіць і такую творчасць маім слухачам", - адзначыла яна.

Некалькі песен ужо прагучала на ўчарашнім канцэрце.

Фота з афіцыйнага сайту bielanohaja.org.

Ключавыя словы: Культурніцкія мерапрыемствы