Пачатак > Кантакты > Прэс-служба > Малады бард Зміцер Казлоўскі запрашае на канцэрт

 

Малады бард Зміцер Казлоўскі запрашае на канцэрт

11.04.2011
Зміцер Казлоўскі

Адбудзецца ён сёння, 11 красавіка, у 19.00.

Ён прадстаўляе Вілейшчыну ў такім напрамку, як бард-рок (пачынальніцай бард-року лічыцца Кася Камоцкая). Гэта напрамак аўтарскай песні, які характарызуецца менш філасофскімі тэкстамі і прасцейшай музыкай. Музыка вылучаецца сваёй “рокавай” афарбоўкай – замест перабору часцей выкарыстоўваецца бой.

Як бард Зміцер стаў вядомы дзесьці ў 2005 годзе. Восенню ён патрапіў на фестываль “Бардаўская восень” (было яму тады дваццаць гадоў). І хоць там не ўвайшоў у тройку пераможцаў, затое быў заўважаны прадзюсерам Ігарам Зныкам. Апошні арганізаваў канцэрт барда разам з Касяй Камоцкай у Варшаве. Таксама дапамог зрабіць дэма-запіс. Яшчэ ў тым жа 2005 годзе Зміцер прыняў удзел у адной з імпрэз у Доме літаратара і выступіў на святкаванні чарговага Дня народзінаў Максіма Багдановіча ў Чырвоным касцёле. У друку з’явіліся матэрыялы пра барда. Студэнты пачалі перадаваць з рук у рукі запісы Казлоўскага, пакуль што дэма. Маладому пакаленню куды бліжэй выкананне Зміцера, чым кагосьці са старэйшых.

Малады бард за невялікім выключэннем сам піша песні. Музыка цалкам ягоная. Спевы Казлоўскага значна адрозніваюцца ад спеваў таго ж Наркевіча. У тэкстах маладога чалавека прысутнічае дух бунтара, што характэрна асобам яго ўзроста.

Запрашаем на канцэрт у падтрымку сядзібы БНФ

Уваход вольны

Ключавыя словы: Культурніцкія мерапрыемствы