Пачатак > Кантакты > Прэс-служба > Выстава "Тэорыя ненасілля"

 

Выстава "Тэорыя ненасілля"

15.04.2011
Тэорыя ненасілля

У пятніцу, 15 красавіка, а 18:00 у Менску па адрасе Машэрава, 8 распачне сваю працу выстава сэрыі калажаў "Тэорыя ненасільля".


Аўтарам гэтых твораў з'яўляецца Рыта Тарайкевіч.

 "Як бачна з назвы, калажы прысвечаныя этыцы і эстэтыцы мірнага супраціву. Практыка негвалтоўнага супраціву раскрывае новыя магчымасці барацьбы за свабоду і справядлівасць. На жаль, негвалтоўныя мэтады не вырашаюць усіх праблемаў і дылемаў. Болей за тое, яны, як і любы інструмент, могуць быць выкарыстаныя не на дабро, а на зло. Яны не з'яўляюцца панацэяй супраць несправядлівасці. Але негвалтоўныя мэтады даюць новыя адказы на пытанні маральнага супраціву", - адзначае сама аўтарка.

Уваход вольны.

Ласкава запрашаем!

Ключавыя словы: Культурніцкія мерапрыемствы