Пачатак > Навіны > Афіцыйна > Кастусёва выклікаюць у пракуратуру ў сувязі з выбухам

 

Кастусёва выклікаюць у пракуратуру ў сувязі з выбухам

25.04.2011
Кастусёў-9
Былы кандыдат на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў выклік на заўтра, а 10 раніцы з’явіцца на допыт у Мінскую гарадскую пракуратуру.

Допыт звязаны з выбухам у мінскім метро 11 красавіка.

З Рыгора Кастусёва ўсё яшчэ не зняты статус падазраванага па справе 19 снежня, абвінавачванні таксама не прад’яўляюць. Праз гэта Кастусёў мае праблемы па працы. Ён працуе ў Расіі, але не можа выехаць за мяжу, бо пад падпіскай.