Пачатак > Навіны > Афіцыйна > Сёння Чарнобыльскі шлях

 

Сёння Чарнобыльскі шлях

26.04.2011
Чарнобыльскі шлях

Мерапрыемства пачнецца  ў 18:00 у Менску на плошчы Бангалор.


Як тлумачаць арганізатары, дадзенае рашэнне прынялі, каб не даваць падставы праваахоўным органам прымяняць фізічную сілу да прысутных.

Аргкамітэт упэўнены, што супрацоўнікі міліцыі і іншых сілавых структур не стануць перашкаджаць удзельнікам шэсця падыходзіць да Чарнобыльскай капліцы, якая размешчана на вуліцы Карастаянавай.

Аднак гэта шэсце не будзе арганізаваным. Любы грамадзянін як прыватная асоба можа адправіцца ў бок Чарнобыльскай капліцы, ускласці там кветкі, паставіць свечкі. Пра гэта нам было заяўлена 20 красавіка на сустрэчы з кіраўніцтвам менскай міліцыі.


Нагадаем, што Менгарвыканкам адхіліў заяўку на правядзенне ў Мінску шэсця, якое традыцыйна арганізуецца 26 красавіка, у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатары акцыі планавалі сабрацца на пляцоўцы каля Акадэміі навук і прайшлі па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы. Сталічныя ўлады прапанавалі актывістам замест гэтага правесці толькі мітынг у парку Дружбы народаў, што зблізку плошчы Бангалор і Чарнобыльскай капліцы, з 18:00 да 20:00.
Аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху - 2011" пагадзіўся на такія ўмовы.